«УВАГА АДЛЕГЛАСЦЬ»: «Паўночнае ззянне» прэзентуе канцэпцыю дзявятага сезона кінафестывалю
12 кастрычнiка 2023 у 1697090400
Реклама
Стала вядома, якой тэме будзе прысвечаны 9-ы фестываль кіно Паўночных і Балтыйскіх краін «Паўночнае ззянне - 2023». Фэст пройдзе з 13 па 26 лістапада пад слоганам «УВАГА АДЛЕГЛАСЦЬ». Тэма цяжкасцей, звязаных са знаходжаннем на адлегласці, знайшла адлюстраванне ў канцэпцыі «Ззяння-2023», якая акрамя слогана складаецца з візуальнай айдэнтыкі, маніфеста і трэйлера.
Гэта рэкламны матэрыял. Рэклама дапамагае нам працаваць і расказваць беларусам сапраўдныя навіны. Тэкст напісаны нашым партнёрам. Калі вы хочаце падтрымліваць незалежную беларускую журналістыку і прарэкламаваць свой прадукт - абавязкова напішыце нам.
«УВАГА АДЛЕГЛАСЦЬ» - так гучыць слоган «Ззяння-2023». Згодна з задумай, слоган нагадвае, што на адлегласці трэба не забываць адно аднаго і быць уважлівымі да сваіх блізкіх людзей. Адсутнасць знакаў прыпынку паміж словамі «ўвага» і «адлегласць» зусім не выпадковасць. Гэта дае магчымасць счытваць і інтэрпрэтаваць гэта так, як кожнаму і кожнай будзе заўгодна.

Праз слоган, маніфест, трэйлер і візуал «Паўночнае ззянне» імкнецца адлюстраваць рэчаіснасць і адрэфлексаваць яе. Традыцыйны маніфест ад дырэктаркі кінафестывалю Волі Чайкоўскай сёлета набыў незвычайную форму: замест звыклай прозы атрымаўся верш.
«Падзеленасць, адлегласць, на якой мы знаходзімся са сваімі блізкімі, немагчымасць людзей вярнуцца дадому, жыццё ўнутры краіны ў складаных умовах - гэта даволі балючыя тэмы, якія шмат каго трыгераць, - разважае дырэктарка фестывалю Воля Чайкоўская. - Хацелася гаварыць пра гэта на такой мове, якая дапамагла б паглядзець на вельмі балючую побытавую тэму па-іншаму, якая б фіксавала гэтую пакутлівую рэчаіснасць, але адначасова аб'ядноўвала нас. Вельмі доўга я не магла сесці за напісанне гэтага тэксту, хадзіла, думала, як падступіцца. А калі села пісаць, неяк сам сабой нарадзіўся верш».
Поўную версію маніфеста можна прачытаць на афіцыйным сайце.
Над стварэннем візуальнай айдэнтыкі працавала адна з дызайнерак канцэпту «Паўночнага ззяння» мінулага года - Юля Васільчанка. Адным з асноўных элементаў візуалу фэсту сёлета стала звычайная лінія, якая сімвалізуе мяжу, што падзяліла людзей.
«Лінія - найпрасцейшы элемент, які ў залежнасці ад кантэксту можа несці ў сабе розныя сэнсы, - дзеліцца думкамі дызайнерка Юля Васільчанка. - Глядач у візуале бачыць, як лінія трансфармуецца і, як і любыя межы, можа быць размытай, бывае дзесьці выразнай, можа станавіцца аморфнай, расплывістай, як асабістыя межы. Аднак гэтая лінія не толькі раз'ядноўвае, яна можа і аб'ядноўваць».
Візуальныя метафары разам з лямпавымі плёначнымі здымкамі ад фатографкі Каці Ігнашэвіч ствараюць сімбіёз, які перадае пачуцці настальгіі і прыемнай меланхоліі. Усё гэта знаходзіць адлюстраванне і ў трэйлеры, які атрымаўся дзякуючы каманднай працы таленавітых аўтараў: Юлі Васільчанкі (графічны дызайн), Каці Ігнашэвіч (фатаграфія), Дзмітрыя Калашнікава (моўшан-дызайн), SG (гук), Волі Чайкоўскай (прадакшан, арт-дырэктынг).
Трэйлер зроблены на стыку некалькіх тэхнік: калажу, глітч-анімацыі і моўшан-дызайну. Дзмітрый Калашнікаў, які летась таксама ствараў трэйлер «Паўночнага ззяння», працаваў у нязвыклай для сябе стылістыцы, пры гэтым шмат эксперыментаваў, каб дамагчыся «чапляльнай і эмацыйнай анімацыі». Глядзіце, якім атрымаўся трэйлер «Ззяння-2023»!
Другі год запар кінафестываль «Паўночнае ззянне» будзе паказваць унікальныя фестывальныя стужкі ў гібрыдным фармаце: афлайн у Таліне і Вільні і анлайн для беларусаў і беларусак, у якой бы краіне яны ні знаходзіліся. У анлайн фільмы «Ззяння» будуць зноў даступныя гледачам бясплатна.
Каманда кінафестывалю хутка раскрые змест праграмы фільмаў і адкрые рэгістрацыю для іх прагляду. Пакуль што вы можаце паглядзець трэйлер і прачытаць маніфест фестывалю і паказаць сябру ці сяброўцы. Таксама каманда фестывалю будзе ўдзячная за падтрымку ў выглядзе данату.
Сачыць за навінамі фэсту можаце ў сацыяльных сетках праекта FB, Instagram, Telegram.
Ззя!
Арганізатар: кінакампанія Volia Films.
Генеральныя партнёры: Амбасада Нарвегіі ў Літве, LTAID - Lithuania development cooperation, CPVA - Central Project Management Agency, Дацкі інстытут культуры ў Літве, Латвіі і Эстоніі, Creative Europe MEDIA DESK, ESTDEV.
Пры падтрымцы: PÖFF - Tallinn Black Nights Film Festival, Дацкі інстытут Кіно, Эстонскі Інстытут Кіно, Ісландскі Цэнтр Кіно, Нацыянальны Кінацэнтр Латвіі, Літоўскі Цэнтр Кіно, Фінскі Фонд Кіно, Нарвежскі Інстытут Кіно, тэлеканал «Настоящее время», Шведскі Інстытут Кіно, Skalvija, Docudays UA, HER Docs, Беларуская незалежная кінаакадэмія, Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт, CreateCulture Group.
Генеральны інфармацыйны партнёр: «Люстэрка».
Інфармацыйныя партнёры: 34mag.net, KYKY, cineuropa.org, citydog.io, «Будзьма беларусамі», «Наша Ніва».