Беларусы рванулі за мяжу — што адбываецца ў пунктах пропуску
8 мая 2024 у 1715186400
«Зеркало»
У пунктах пропуску на выездзе з Беларусі ў ЕС 8 траўня выраслі чэргі. Пра гэта сведчаць і відавочцы, і Дзяржпамежкамітэт.

Што адбываецца з чэргамі ў пунктах пропуску паводле звестак на 19.00 на выезд з Беларусі?
Пункт пропуску | Легкавікі | Фуры | Аўтобусы |
На выезд у Літву | |||
«Каменны Лог» | 170 | 600 | 0 |
«Беняконі» | 105 | 480 | 0 |
На выезд у Латвію | |||
«Грыгароўшчына» | 80 | 480 | 0 |
На выезд у Польшчу | |||
«Брэст» | 420 | 0 | 80 |
«Казловічы» | 0 | 850 | 0 |
Імаверна, многія вырашылі зладзіць сабе вялікія выходныя: нагадаем, 9 траўня ў Беларусі выходны, 10 траўня (у пятніцу) - працоўны дзень, а потым - чатыры дні выходных (11, 12, 13 і 14 траўня).