Памерла спявачка Ціна Цёрнер. Ёй было 83 гады
Читать по-русски


Спявачка Ціна Цёрнер памерла ва ўзросце 83 гадоў, пра гэта паведамляе Sky News.

Тина Тернер на концерте в Гамбурге в 1987 году. Фото: Reuters
Ціна Цёрнер на канцэрце ў Гамбургу ў 1987 годзе. Фота: Reuters

«Ціна Цёрнер, каралева рок-н-ролу, мірна памерла сёння ва ўзросце 83 гадоў пасля працяглай хваробы ў сваім доме ў Кюснахце недалёка ад Цюрыха ў Швейцарыі, — паведаміў яе прэс-сакратар. — З ёю свет страчвае музычную легенду і ўзор для пераймання».

У апошнія гады яна пакутавала ад цэлага шэрагу праблем са здароўем. У 2016 годзе ёй дыягнаставалі рак, а ў 2017 годзе яна перанесла трансплантацыю ныркі.

Цёрнер была ўладальніцай васьмі прэмій «Грэмі». За свой артыстызм, тэмперамент і сцэнічную экспрэсіўнасць яна насіла тытул «Каралева рок-н-ролу».

0:00/ 3:35
В ЭФИРЕКачествоАвто 1  СкоростьОбычная  

0:00/ 10:13
В ЭФИРЕКачествоАвто 1  СкоростьОбычная  

Яе найлепшыя песні A Fool in Love, It’s Gonna Work Out Fine, Typical Male, Golden Eye дагэтуль гучаць па ўсім свеце.