Стала вядомая прычына раптоўнай смерці акторкі тэатра-студыі кінаактора Ларысы Маршалавай
Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски


Акторка тэатра-студыі кінаактора Ларыса Маршалава памерла пасля таго, як у яе адарваўся тромб. Пра гэта паведаміў расійскі тэлеграм-канал Shot са спасылкай на свае крыніцы.

Лариса Маршалова. Фото Дарьи Кеды, https://www.facebook.com/profile.php?id=100022991232187&mibextid=ZbWKwL
Ларыса Маршалава. Фота Дар'і Кеды, https://www.facebook.com/profile.php?id=100022991232187&mibextid=ZbWKwL

Дактары не змаглі нічога зрабіць, і 44-гадовая артыстка заўчасна памерла.

Развітанне з Маршалавай пройдзе 14 ліпеня ў тэатры кінаактора ў Мінску.

Творчую дзейнасць яна пачала з маленькіх роляў. У пастаноўках «Ганна Снегіна», «Як выходзяць у людзі, або На ўсякага мудраца хапае прастаты», «Механічны чалавек» і «№ 13» Ларыса Маршалава грала галоўныя ролі.

Яна здымалася ў беларускіх і расійскіх фільмах і серыялах. На рахунку акторкі — дзясяткі карцін. Найлепшы фільм з Маршалавай у рэйтынгу «Кинопоиска» — «Шукаю цябе» 2010 года. У 2022 годзе выйшаў беларускі фільм «Забароненая група» з яе ўдзелам, сёлета — расійскі міні-серыял «Салавейка».