Опубликовано 31 декабря 2023 в 16.01
Адрес в интернете: https://zerkal0-view.online/news/cellar/57618.html    

«Паміж намі краіны, лясы, кіламетры». Навагодняя прэм'ера ад Сяргея Башлыкевіча

Сяргей Башлыкевіч прадставіў апошню песню 2023, якой ён развітаўся з амаль скончыўшымся годам. Твор называецца Fanø — і вось чаму.

«Песня, кавалак якой я напісаў ў траўні на востраве Fanø. Песня, якой я развітаюся з 2023», — падпісаў новае відэа Башлыкевіч.

Музыка спявае пра «лясы і кіламетры», якія зараз ляжаць паміж шмат кім. І ў такой сітуацыі не дамагае нават «запах мандарынавай цэдры», бо «ніводны транспарт ужо не ідзе, у тое месца і час, дзе я чакаю цябе». Але заклікае не губляць надзею, і дзяліцца цяплом, пакуль яно ёсць у вас.

«Зеркало»


Распечатано с портала ZERKALO.IO