У сеціве апублікавалі два відэаролікі, на якіх відаць, як дзве жанчыны падчас выбараў прэзідэнта Расіі ўкідваюць бюлетэні ў скрыню на адным з выбарчых участкаў у Санкт-Пецярбургу.
У першым відэа можна заўважыць, як жанчына на каленях запаўзае ў пакой са скрыняй і пачынае ўкідваць у яе бюлетэні. Відаць, так яна спрабавала не трапіць у поле зроку кагосьці, хто можа быць у суседнім памяшканні, піша «Агентство».
У другім роліку відаць, як пасля ўкіду гэтая ж жанчына абдымаецца і куляецца са скрыняй. Так яна спрабавала схаваць сляды ўкіду, перадае «Агентство».
Пецярбургскае выданне «Бумага» пазней паведаміла, што на відэа — выбарчы ўчастак № 5, які месціўся ў школе. Сябра гэтага УВК Марына ад «Справядлівай Расіі — за праўду» расказала, што бюлетэні ў скрыні з раніцы ў суботу ляжалі не так, як у пятніцу ўвечары.
На гэтым участку Уладзімір Пуцін атрымаў 74,85%, Мікалай Харытонаў — 11,72%, Леанід Слуцкі — 4,24%, Уладзіслаў Даванкоў — 4,04%. Яўка склала 69,52%.
Прэзідэнцкія выбары ў Расіі прайшлі 15−17 сакавіка. Паводле афіцыйных звестак, Уладзімір Пуцін набраў 87,28% пры яўцы вышэй за 77%. Гэта рэкорд для сучаснай Расіі: і па колькасці галасоў за пераможцу, і па агульнай яўцы.
Чытайце таксама