«Узровень зарплат вельмі нізкі». Чыноўнікі здзівіліся заробкам на невялікіх прадпрыемствах
Читать по-русски


Заробкі ў многіх рэгіёнах растуць за кошт буйных прадпрыемстваў. А на маленькіх «узровень зарплат вельмі нізкі». Пра гэта сказала намесніца міністра эканомікі Таццяна Бранцэвіч, паведамляе прэс-служба ўрада.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: TUT.BY

Год таму чыноўнікі спусцілі ў 11 адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак з колькасцю насельніцтва ад 80 тыс. чалавек паказчыкі, якіх тыя мусілі дасягнуць. 21 снежня ў Савеце міністраў падвялі вынікі — выявілася, не ўсё так добра, як хацелася ўраду.

Як расказала намесніца міністра эканомікі Таццяна Бранцэвіч, у такіх рэгіёнах акрэсленых паказчыкаў па заробках у асноўным удаецца дасягнуць за кошт буйных прадпрыемстваў. А на драбнейшых заробкі застаюцца нізкімі.

— За вонкавым такім контурам, за ростам буйных прадпрыемстваў ёсць дробныя прадпрыемствы. Яны таксама важныя для рэалізацыі пастаўленых задач на гэтай тэрыторыі, дзе ўзровень зарплат вельмі нізкі, ніжэй за сярэднегаліновае значэнне, — заявіла прадстаўніца Мінэканомікі.

Чытайце таксама