Сілавіка прызначылі намеснікам кіраўніка ЦВК
Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски


Намеснікам старшыні Цэнтральнай выбарчай камісіі 24 красавіка абраны Аляксей Башан.

Председатель ЦИК Игорь Карпенко (на фото слева) и его заместитель Алексей Башан. 24 апреля 2024 года. Фото: t.me/cikbelarus
Старшыня ЦВК Ігар Карпенка (на фота злева) і яго намеснік Аляксей Башан. 24 красавіка 2024 года. Фота: t.me/cikbelarus

Указ пра прызначэнне Башана чальцом ЦВК Аляксандр Лукашэнка падпісаў 19 красавіка. Уключыць сілавіка ў склад Цэнтрвыбаркама рэкамендавалі ўдзельнікі сумеснага паседжання Мінгарвыканкама і прэзідыума Мінгарсавета.

Аляксей Башан — першы намеснік начальніка Акадэміі МУС. Кар’еру ў сілавым блоку пачынаў з пасады оперупаўнаважанага, спецыялізаваўся на карупцыйных і эканамічных крымінальных справах. Служыў таксама ў тады яшчэ Камітэце па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй МУС (цяперашні ГУБАЗіК).

Пасля заканчэння ад’юнктуры Башан перайшоў на выкладчыцкую працу. У 2013 годзе ўзначаліў кафедру аператыўна-вышуковай дзейнасці Акадэміі МУС. У верасні наступнага года стаў першым намеснікам начальніка навучальнай установы.