Wildberries мяняе правілы вяртання пакупак
Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски


/

Wildberries дазволіць вяртаць тавары ў любы пункт выдачы замоваў (ПВЗ). Змены таксама спросцяць працэдуру вяртання для супрацоўнікаў пунктаў выдачы, паведамілі ТАСС у прэс-службе кампаніі.

Одна из точек выдачи товаров Wildberries. Фото: Reuters
Адзін з пунктаў выдачы тавараў Wildberries. Фота: Reuters

Раней вярнуць набытыя тавары можна было толькі ў тым пункце выдачы, дзе карыстальнік атрымліваў замову.

У кампаніі падкрэсліваюць: змены спросцяць працэдуру вяртання і для супрацоўнікаў пунктаў выдачы, бо скарачаецца час апрацоўкі запытаў і ліквідуюць складаныя мануальныя аперацыі.

Новы інструмент па фармаванні QR-кодаў паступова будзе з’яўляцца ў кліентаў маркетплэйса. У хуткім часе яго абяцаюць зрабіць даступным для ўсіх карыстальнікаў. Прадстаўнікі маркетплэйса адзначылі, што QR-коды дазваляюць кліентам не турбавацца пра наяўнасць штрыхкодаў на ўпакоўцы.