Беларусы з «гуманітарным ВНЖ» таксама могуць атрымаць польскі праязны дакумент замежніка для выезду за мяжу
Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски


Беларусы, якія атрымалі ў Польшчы гуманітарны часовы від на жыхарства, таксама могуць атрымаць польскі праязны дакумент для замежніка. Пра гэта паведаміў Цэнтр беларускай салідарнасці.

Белорусский паспорт. Фото Zerkalo.io
Беларускі пашпарт. Фота: «Люстэрка»

Польскі праязны дакумент выдаецца тэрмінам на год і замяняе ў паездках за мяжу пашпарт у выпадках, калі дакумент згублены, пашкоджаны або непрыдатны для выкарыстання, а атрымаць новы пашпарт немагчыма праз рызыку рэпрэсій у выпадку вяртання на радзіму.

«З 1 студзеня 2023 года грамадзяне Беларусі, якія атрымалі дазвол на часовае пражыванне ў адпаведнасці з артыкулам 186 пунктам 1 падпунктам 9 закона аб замежніках (Ustawa o cudzoziemcach), могуць атрымаць польскі праязны дакумент для замежніка», — паведамілі ў ЦБС.

Падаць заяву на выдачу польскага праязнога дакумента для замежніка неабходна ваяводу па месцы жыхарства заяўніка. Спампаваць бланк заявы можна па спасылцы.