«Пагрозы жыццю няма». Зніклых на Эльбрусе беларусаў эвакуявалі з гары, яны ў бяспецы
Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски

апублікавана: 
абноўлена: 

Пошукава-выратавальная аперацыя на Эльбрусе завяршылася паспяхова. Беларускія турысты дастаўленыя ў горад Лермантаў Стаўрапольскага краю. Пра гэта паведаміла прэс-служба МНС Беларусі.

Эльбрус. Иллюстративное фото pixabay.com
Эльбрус. Ілюстрацыйнае фота pixabay.com

У 7.00 25 траўня верталёт МНС Расіі вылецеў для правядзення эвакуацыі знойдзеных турыстаў. Двума рэйсамі іх спусцілі на вышыню 2600 м. Пазней іх даставілі на аўтамабілях у горад Лермантаў Стаўрапольскага краю.

«Пагрозы жыццю людзей няма. У гатоўнасці да аказання дапамогі знаходзяцца спецыялісты псіхалагічнай службы Галоўнага ўпраўлення МНС Расіі па Карачаева-Чаркескай Рэспубліцы», — удакладнілі ратавальнікі.

Нагадаем, беларусы падымаліся па заходнім схіле Эльбруса і перасталі выходзіць на сувязь. Інфармацыя пра іх знікненне паступіла дзяжурным у 9.20 раніцы паводле мясцовага часу 23 траўня. 24 траўня ратавальнікі знайшлі іх на вышыні 3800 метраў.

Эльбрус — самая высокая горная вяршыня Каўказа і Расіі вышынёй 5642 м. Там неаднаразова адзначаліся няшчасныя выпадкі з альпіністамі.