У Светлагорску сілавікі затрымалі васьмярых супрацоўнікаў тэлеканала «Ранак». Дакладная прычына затрымання пакуль не вядомая, паведамляюць гомельскія праваабаронцы.

Паводле інфармацыі крыніцы, работнікаў медыя затрымалі за падпіску на групу «Светлик Светлогорск» у «Аднакласніках», якая не ўнесеная ў спіс «экстрэмісцкіх». Іх будуць судзіць па артыкуле пра «распаўсюд экстрэмізму».
Аднак сапраўднай прычынай затрымання мог стаць сюжэт пра выбух на Светлагорскім ЦКК, лічаць праваабаронцы.
Таксама паведамляецца, што кіраўніка тэлеканала выклікалі ў райвыканкам.