Лукашэнка расказаў, што яго малодшы сын «адыграў немалую ролю» ў перамовах паміж Украінай і Расіяй, а цяпер вучыцца ў Кітаі
Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски


Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв'ю тэлеканалу «Расія 1» расказаў, што яго малодшы сын Мікалай праходзіць навучанне ў Пекінскім універсітэце, а раней «немалую ролю адыграў» у арганізацыі ўкраінска-расійскіх перамоваў, паведамляе прэс-служба палітыка.

Фото: Reuters
Фота: Reuters

Лукашэнка расказаў, як арганізоўваліся перамовы паміж Украінай і Расіяй. Паводле яго словаў, «немалую ролю ў гэтым адыграў малодшы сын Мікалай», які дапамог арганізаваць тэлефонную размову з Уладзімірам Зяленскім. Пасля доўгай гутаркі прэзідэнт Украіны «ўрэшце пагадзіўся правесці перамовы з расійскім бокам на тэрыторыі Беларусі». Пасля яны былі перанесеныя ў Стамбул, на гэтым настойваў Захад.

«Пуцін мне перадае дакумент, які быў парафіяваны дэлегацыямі. Нармальны, нават па Крыме — арэнда там нейкая працяглая, па Данбасе, на ўсходзе… Нармальня дамова. Калі б гэта цяпер — а цяпер ужо немагчыма. Цяпер гэта ўжо тэрыторыя Расіі паводле Канстытуцыі. А быў нармальны праект, і ўжо дамаўляліся, што МЗС парафіюе і далей павінныя вызначыцца кіраўнікі дзяржаваў, падпісваюць і іншае. Добры быў працэс, але яны ад яго адмовіліся», — заявіў Лукашэнка.

Ён таксама сказаў, што Мікалай цяпер вучыцца ў Пекінскім універсітэце, але дагэтуль падштурхоўвае да арганізацыі перамоваў. «Кажу: я разумею, але ты яшчэ не ўсё разумееш», — дадаў Лукашэнка.

Раней Аляксандр Лукашэнка паведамляў, што яго малодшы сын Мікалай вывучае ва ўніверсітэце біятэхналогіі ў межах сумеснага праекта па супрацоўніцтве паміж Кітаем і Беларуссю. Да гэтага было вядома, што ён вучыцца на біяфаку БДУ.