У Гомелі з'явіцца помнік генацыду. Яго мусілі абмеркаваць з людзьмі, але, відаць, забылі
Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски


У Гомелі з’явіцца памятны знак ахвярам генацыду беларускага народа. Дзяржвыданне паведаміла, што месца для ўсталявання скульптуры выносілі на грамадскае абмеркаванне. Як піша «Флагшток», абмеркаваннем вырашылі палічыць апытанне з двума варыянтамі ў тэлеграм-канале кіраўніка Гомельскага гарвыканкама Уладзіміра Прывалава.

Проект реконструкции гомельской площади Восстания с размещением памятного знака жертвам геноцида белорусского народа. Фото: "Гомельская праўда"
Праект рэканструкцыі гомельскай плошчы Паўстання з размяшчэннем памятнага знака ахвярам генацыду беларускага народа. Фота: «Гомельская праўда»

«Дарэчы, месца для ўсталявання скульптуры выносілі на грамадскае абмеркаванне, у якім узяло ўдзел больш за 1200 чалавек. Першапачаткова вызначылі два варыянты — абодва ў раёне плошчы Паўстання. Большая частка тых, хто прагаласаваў, аддала перавагу скверу за танкам», — паведамляецца на старонках газеты «Гомельская праўда».

Проект реконструкции гомельской площади Восстания с размещением памятного знака жертвам геноцида белорусского народа. Фото: "Гомельская праўда"
Праект рэканструкцыі гомельскай плошчы Паўстання з размяшчэннем памятнага знака ахвярам генацыду беларускага народа. Фота: «Гомельская праўда»
Проект реконструкции гомельской площади Восстания с размещением памятного знака жертвам геноцида белорусского народа. Фото: "Гомельская праўда"
Праект рэканструкцыі гомельскай плошчы Паўстання з размяшчэннем памятнага знака ахвярам генацыду беларускага народа. Фота: «Гомельская праўда»

Грамадскае абмеркаванне — гэта афіцыйная працэдура, якая праводзіцца паводле рэгламенту, акрэсленага заканадаўствам. Але прапагандысты назвалі гэтым тэрмінам звычайнае апытанне, якое ў сваім тэлеграм-канале правёў старшыня Гомельскага гарвыканкама Уладзімір Прывалаў, адзначае «Флагшток».

На «абмеркаванне» выносіліся толькі два варыянты адказу, без візуалізацыі. Што да праекта рэканструкцыі сквера, у якім паставяць помнік, ён таксама не выносіўся на грамадскае абмеркаванне, піша «Флагшток». І, мяркуючы з інфармацыі з газеты, чыноўнікі плануюць пазбегнуць афіцыйнай працэдуры.

На сайце гарвыканкама грамадскіх абмеркаванняў, звязаных з генацыдам, знайсці не ўдалося.

Праект рэканструкцыі сквера распрацоўваў інстытут «Гомельгражданпроект». Кошту чыноўнікі не паведамляюць. Аднак вядома, што толькі на рэканструкцыю цеплатрасы, якая будзе праходзіць праз плошчу Паўстання, будзе выдаткаваная сума ў памеры больш чым 127 тысяч рублёў.