Опубликовано 12 кастрычнiка 2023 у 13.33
Адрес в интернете: https://zerkal0-view.online/news/life/51266.html    

«Рэпарцёры без межаў» праводзяць акцыю ў гонар дня нараджэння Марыны Золатавай. У ёй ужо ўдзельнічае Ціханоўская — і вы таксама можаце

Міжнародная няўрадавая арганізацыя «Рэпарцёры без межаў» праводзіць акцыю «Паштоўкі для Марыны» ў падтрымку галоўнага рэдактара партала TUT.BY Марыны Золатавай і ўсіх палітзняволеных журналістаў. У праекце ўзяла ўдзел лідарка дэмакратычных сіл Святлана Ціханоўская, якая запісала відэа для Золатавай, Далучыцца можа і любы ахвотны.

Відэа з Ціханоўскай у падтрымку Марыны Золатавай апублікавала прэс-служба палітыка.

«Ты выконвала высокія стандарты журналістыкі і была прыкладам для калег. Як бы цяжка ні было, ты знаходзіла выйсце з любой сітуацыі. Сёння кожны твой дзень — гэта марафон. Марафон барацьбы за жыццё, за здароўе, за ўласную годнасць. Але я не сумняваюся, што ты зможаш вытрымаць гэтае выпрабаванне», — кажа Ціханоўская ў звароце.

«Рэпарцёры без межаў» праводзяць кампанію «Паштоўкі для Марыны» з 6 верасня да 6 лістапада. Акцыя скіраваная на падтрымку Марыны Золатавай і ўсіх палітзняволеных журналістаў, да яе можа далучыцца любы ахвотны.

Для гэтага трэба напісаць словы падтрымкі на электронны адрас [email protected]. 6 лістапада, у дзень нараджэння Марыны, «Рэпарцёры без межаў» перададуць гэтыя пасланні ў амбасады Беларусі ў некалькіх краінах.

«Зеркало»


Распечатано с портала ZERKALO.IO