У Мінску на вуліцы затрымалі цяжарную жанчыну з бел-чырвона-белым парасонам. Суд даў велізарны штраф
Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски


Суд Партызанскага раёна Менска 20 кастрычніка разгледзеў адміністрацыйную справу супраць мясцовай жыхаркі. Яе абвінавацілі ў «пікетаванні» з дапамогай бел-чырвона-белага парасона, гаворыцца ў апублікаванай пастанове суда.

Женщины с красно-белыми зонтами на улице Минска. Изображение носит иллюстративный характер. Фото: TUT.BY
Жанчыны з чырвона-белымі парасонамі на вуліцы Мінска. Выява мае ілюстрацыйны характар. Фота: TUT.BY

Жанчыну — яе прозвішча пазначанае першай літарай «Я.» — затрымалі днём на 2-м завулку Баграціёна.

«З мэтай публічнага выказвання сваіх грамадска-палітычных настрояў ішла з бел-чырвона-белым парасонам, дэманструючы яго грамадзянам», — гаворыцца ў пратаколе.

Тым самым, на думку міліцыі, мінчанка правяла несанкцыянаванае пікетаванне без дазволу Мінгарвыканкама.

Факт «пікету» ў матэрыялах справы быў пацверджаны фатаграфіяй. Як гаворыцца ў судовым дакуменце, на здымку відаць, што мінчанка ідзе з раскрытым парасонам па прыдваровай тэрыторыі, побач з ёй знаходзяцца пажылая жанчына і «асоба, якая ажыццяўляла фатаграфаванне».

Жанчына на судзе прызнала віну часткова: сказала, што не пераследавала палітычных мэтаў, а проста хавалася парасонам ад дажджу, але «ў цяперашні момант разумее, што яе дзеянні маглі выклікаць рэакцыю з боку грамадзян, якія бачылі яе».

Суд прызнаў яе вінаватай. Але выявіў абставіны, якія змякчаюць віну: аказалася, мінчанка выхоўвае дваіх дзяцей, у тым ліку аднаго малалетняга, і знаходзіцца ў стане цяжарнасці. Акрамя таго, у яе ёсць пастаяннае месца працы, а ранейшыя адміністрацыйныя спагнанні ўжо скончыліся.

Таму жанчыну вырашылі не адпраўляць на «суткі», а пакараць «усяго толькі» штрафам у памеры 50 базавых велічыняў — 1850 рублёў.

Яе мабільны тэлефон канфіскавалі да выплаты штрафу, а бел-чырвона-белы парасон пастанавілі знішчыць.