Былога вайскоўца Паўла Кучынскага асудзілі на 19 гадоў калоніі. Раней паведамлялася, што яго пад катаваннямі прымусілі ўдзельнічаць у правакацыі
Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски


У Мінскім абласным судзе 15 снежня былому вайскоўцу Паўлу Кучынскаму прызначылі 19 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Працэс вёў суддзя Аляксандр Рыбакоў, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

Павел Кучинский. Фото: правозащитный центр "Весна"
Павел Кучынскі. Фота: праваабарончы цэнтр «Вясна»

Паводле звестак праваабаронцаў, яго прызналі вінаватым па сямі крымінальных артыкулах, сярод якіх «Здрада дзяржаве», «Акт тэрарызму», «Стварэнне арганізацыі для ажыццяўлення тэрарыстычнай дзейнасці або ўдзел у ёй».

31-гадовага мінчука затрымалі прыкладна ў пачатку верасня 2022 года. Тады арганізацыя BYPOL напісала, што Кучынскі затрыманы ў сувязі з імавернай датычнасцю да «справы інкасатараў», а пасля сілавікі выкарыстоўвалі яго ў сваіх мэтах.

«Спецслужбы пад катаваннямі прымусілі [яго] удзельнічаць у правакацыі, у межах якой апошні выйшаў на сувязь з прадстаўнікамі BYPOL і прапаноўваў здзейсніць акцыі прамога дзеяння. Усе перамовы і перапіска фіксавалася», — сцвярджалі ў арганізацыі.

Нагадаем, у верасні 2022 года з’явілася інфармацыя, што ў мінскае аддзяленне «Белгазпрамбанка» прыйшлі сілавікі і жорстка затрымалі больш за дзясятак супрацоўнікаў інкасатарскай службы — імаверна, за абразу Лукашэнкі. Усіх іх абвінавацілі ў непадпарадкаванні міліцыі і далі па 14 сутак, некаторымі зацікавіўся Следчы камітэт.

Аднаго з былых інкасатараў банка, спецназаўца Яна Папковіча, у траўні 2023 года асудзілі на чатыры гады калоніі па арт. 342 КК (Удзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і па ч. 1 арт. 13, ч. 1 арт. 361−3 КК (Падрыхтоўка да ўдзелу ва ўзброеным фарміраванні на тэрыторыі замежнай дзяржавы).