Опубликовано 8 мая 2024 у 19.40
Адрес в интернете: https://zerkal0-view.online/news/life/67846.html    

Беларусы рванулі за мяжу — што адбываецца ў пунктах пропуску

У пунктах пропуску на выездзе з Беларусі ў ЕС 8 траўня выраслі чэргі. Пра гэта сведчаць і відавочцы, і Дзяржпамежкамітэт.

Пункт пропуска "Каменный Лог". Фото: Госпогранкомитет Беларуси
Пункт пропуску «Каменны Лог». Фота: Дзяржпамежкамітэт Беларусі

Што адбываецца з чэргамі ў пунктах пропуску паводле звестак на 19.00 на выезд з Беларусі?

Пункт пропуску Легкавікі Фуры Аўтобусы
На выезд у Літву
«Каменны Лог» 170 600 0
«Беняконі» 105 480 0
На выезд у Латвію
«Грыгароўшчына» 80 480 0
На выезд у Польшчу
«Брэст» 420 0 80
«Казловічы» 0 850 0

Імаверна, многія вырашылі зладзіць сабе вялікія выходныя: нагадаем, 9 траўня ў Беларусі выходны, 10 траўня (у пятніцу) — працоўны дзень, а потым — чатыры дні выходных (11, 12, 13 і 14 траўня).

«Зеркало»


Распечатано с портала ZERKALO.IO