«На працоўным месцы вёў нацысцкую агітацыю». Сілавікі за плакат «Не вайне» затрымалі кіраўніка падраздзялення кампаніі Conte
Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски


Сілавікі за плакат на дошцы аб’яваў затрымалі кіраўніка падраздзялення кампаніі Conte. «Пакаяльнае» відэа з ім апублікаваў набліжаны да ГУБАЗіК тэлеграм-канал.

Размещенные на информационном стенде плакаты. Скриншот: видео силовиков
Размешчаныя на інфармацыйным стэндзе плакаты. Скрыншот відэа сілавікоў

На відэа мужчына кажа, што ў сваім офісе ён павесіў на дошцы аб’яваў плакат «Не вайне», а на інфармацыйнай дошцы размясціў плакат «Слава вытворчасці, героям слава».

Сілавікі заявілі, што плакатамі беларус «на працоўным месцы вёў нацысцкую агітацыю». Паводле іх, затрыманы «казаў у асабістых гутарках тое, што не ўкладаецца ў галаве, затое кваліфікуецца Крымінальным кодэксам», таму на яго данеслі работнікі.

У чым менавіта абвінавачваюць мужчыну, невядома.

Чытайце таксама