Опубликовано 27 чэрвеня 2024 у 10.50
Адрес в интернете: https://zerkal0-view.online/news/life/71847.html    

У Мінску дворнік прадэманстраваў працоўны энтузіязм, але жыхары дома гэтага не ацанілі

У Мінску супрацоўнік ЖКГ у адным з двароў на вуліцы Гедройця пачаў грымець смеццевымі кантэйнерамі, а чацвёртай гадзіне раніцы. Жыхары дома паскардзіліся на яго ў адміністрацыю раёна. Там заявілі, што працоўны дзень у яго пачынаецца з сямі раніцы, і ён проста «праявіў ініцыятыву», піша «Мінск-Навіны».

Снимок носит иллюстративный характер. Фото: TUT.BY
Выява мае ілюстрацыйны характар. Фота: TUT.BY

Днямі ў адміністрацыю Маскоўскага раёна звярнулася мінчанка, якая жыве ў доме на вуліцы Гедройця. Яна паскардзілася на працу дворніка, які ўжо з чатырох гадзін раніцы грыміць смеццевымі кантэйнерамі.

— Світае рана, і такім чынам работнік праявіў ініцыятыву, з уласнага жадання выйшаў працаваць крыху раней, каб выканаць свой аб’ём работ. Але не ўсведамляючы, што пэўны шум, які даносіцца да жыхароў, стварае сур’ёзныя нязручнасці, — сказала кіраўніца адміністрацыі Маскоўскага раёна Таццяна Калядка.

Як яна патлумачыла, у адпаведнасці з кантрактам у дворніка працоўны дзень пачынаецца з 07.00.

Калядка адзначыла, што ў адміністрацыі раёна яшчэ раз дадаткова акцэнтавалі ўвагу таварыства ўласнікаў, дзе працуе супрацоўнік, на неабходнасць прытрымлівацца графікаў працы.

«Зеркало»


Распечатано с портала ZERKALO.IO