Вырывала дрэвы з каранямі, раздзірала драты, зносіла слупы. У Беларусі ацанілі шкоду ад учорашняй буры
Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски


У Беларусі ўвечары 1 ліпеня зноў штарміла, асабліва на поўначы краіны. Мінэнерга расказала пра шкоду, якую нанесла ўчорашняя непагадзь, і паказала яе наглядна: на здымках — выкарчаваныя дрэвы, абарваныя электрадраты і паваленыя апоры.

Последствия урагана в Беларуси вечером 1 июля 2024 года. Фото: Минэнерго
Наступствы ўрагану ў Беларусі ўвечары 1 ліпеня 2024 года. Фота: Мінэнерга

За мінулыя суткі пасля ўрагану электрычнасць знікала ў 788 населеных пунктах краіны, у асноўным у Мінскай і Віцебскай абласцях. Больш за ўсё ад непагадзі пацярпелі Полацкі, Барысаўскі, Слуцкі, Ушацкі раёны.

Последствия урагана в Беларуси вечером 1 июля 2024 года. Фото: Минэнерго
Наступствы ўрагану ў Беларусі ўвечары 1 ліпеня 2024 года. Фота: Мінэнерга

Навальніцы з моцным дажджом і шквалістым ветрам, парывы якога дасягалі 20 м/с, сталі прычынай падзення дрэваў і галін на лініі электраперадачы. Месцамі драты былі абарваныя, а апоры — пашкоджаныя.

Последствия урагана в Беларуси вечером 1 июля 2024 года. Фото: Минэнерго
Наступствы ўрагану ў Беларусі ўвечары 1 ліпеня 2024 года. Фота: Мінэнерга

У ліквідацыі наступстваў непагадзі ўдзельнічалі 148 аварыйных брыгадаў, у іх складзе — 387 чалавек і 134 адзінкі тэхнікі.

Последствия урагана в Беларуси вечером 1 июля 2024 года. Фото: Минэнерго
Наступствы ўрагану ў Беларусі ўвечары 1 ліпеня 2024 года. Фота: Мінэнерга

Паводле звестак на 7.00 2 ліпеня, аднаўленчыя работы працягваліся ў 128 населеных пунктах.

Последствия урагана в Беларуси вечером 1 июля 2024 года. Фото: Минэнерго
Наступствы ўрагану ў Беларусі ўвечары 1 ліпеня 2024 года. Фота: Мінэнерга

У МНС дадалі, што ад праходжання навальнічнага фронту з ветрам пацярпелі сем населеных пунктаў у пяці раёнах Беларусі — па два ў Віцебскай і Мінскай абласцях і адзін у Гомельскай.

Пашкоджаныя дахі 20 жылых дамоў у Віцебскай і трох — у Мінскай абласцях, двух вытворчых будынкаў у гэтых жа абласцях, сельскагаспадарчага будынка ў Віцебскай вобласці і гаспадарчыя пабудовы ў Гомельскай вобласці.

Зафіксаваныя 73 выпадкі падзення дрэваў па ўсёй Беларусі, у тым ліку 53 у Віцебскай вобласці і тры ў Мінску. Паваленым дрэвам пашкоджаны аўтамабіль у Капыльскім раёне.

Нагадаем, складаныя ўмовы надвор’я захаваюцца і сёння, 2 ліпеня: праз моцныя дажджы абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі.