Айцішніка з A1 будуць судзіць за данаты. Яму пагражае да 10 гадоў калоніі
Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски


Айцішніка Максіма Рэмезава, які займаў даволі высокую IT-пасаду ў A1, будуць судзіць за данаты, паведамляе «Наша Ніва».

Максім Рэмезаў. Фота: УКантакце
Максім Рэмезаў. Фота: УКантакце

Максіму Рэмезаву 43 гады. Ён скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі на сеткавага інжынера. Пачынаў кар’еру на Мінскім электрамеханічным заводзе. Пасля працаваў праграмістам у розных фірмах — IBA і Netland. У 2022-м перайшоў на пасаду System architect у кампанію A1.

Гэта адна з найвышэйшых пасадаў у IT, якую можна параўнаць з галоўным інжынерам на прадпрыемстве. Гэта чалавек, які праектуе IT-інфраструктуру для замоўніка.

Таксама Максім захапляўся бегам і удзельнічаў у аматарскіх чэмпіянатах.

Суд над Максімам пачынаецца 31 ліпеня 2024 года. Яго вінавацяць па двух артыкулах — фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці (ч. 2 арт. 361−2 КК) і фінансаванне або іное матэрыяльнае забеспячэнне вайны (ч. 2 арт. 361−3 КК). Па апошнім звычайна судзяць тых, хто рабіў ахвяраванні на дапамогу Украіне. Пагражае яму ад пяці да дзесяці гадоў калоніі.

Судзіць яго будзе Вікторыя Палішчук. Гэта 34-гадовая суддзя родам з Маладзечна. Яна, напрыклад, прысудзіла тры гады калоніі праўнуку Якуба Коласа Мікіту Брую і тры з паловай гады выкладчыцы Наталлі Дулінай.