Дзяржпамежкамітэт заявіў пра павелічэнне чэргаў на мяжы і назваў самы загружаны пункт пропуску для легкавікоў
Читать по-русски


За выходныя чарга на выезд з Беларусі ў краіны Еўрасаюза павялічылася на 220 транспартных сродкаў, паведаміла прэс-служба Дзяржпамежкамітэта.

Мост между пунктами пропуска "Брест" и "Тересполь". 29 июля 2024 года. Скриншот видео ГПК
Мост паміж пунктамі пропуску «Брэст» і «Т​​​​​​эрэспаль». 29 ліпеня 2024 года. Скрыншот відэа ДПК

З пятніцы колькасць грузавых аўто, якія чакаюць уезду ў ЕС, вырасла з 1660 да 1940 адзінак. Самы загружаны маршрут для фураў праходзіць праз пункт пропуску «Мядзінінкай» («Каменны Лог»). Тут за два дні ў Літву заехала 13% транспарту ад нормы. Праз літоўскі «Шальчынінкай» («Беняконі») — 48% вялікагрузаў.

Кантрольныя службы польскага памежнага пераходу «Кукурыкі» («Казловічы») прынялі на сваю тэрыторыю 74% грузавога транспарту. Праз адзіны дзейны латвійскі пункт пропуску «Патэрніекі» («Грыгароўшчына») у ЕС прайшло 42% фур.

Самы загружаны маршрут у Еўрасаюз для легкавога транспарту праходзіць праз польскі «Тэрэспаль» («Брэст»). Праз яго ў Польшчу з пятніцы заехала ўсяго 35% транспарту. Паводле звестак на 12.00 29 ліпеня ў пункце пропуску «Брэст» прастойвае 350 легкавікоў і 40 аўтобусаў.

У чарзе на ўезд у Літву прастойвае 180 аўто (110 — у «Каменным Логу» і 70 — у «Беняконях»). З пятніцы літоўцы прынялі на сваю тэрыторыю 57% аўто ад нормы.