Айцішнік з EPAM, які жыве ў ЗША, наведаў Беларусь. Цяпер яму пагражае да сямі гадоў калоніі
Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски


Артур Мемех пераехаў у ЗША вясной 2020 года. Падобна, што яго затрымалі, калі ён вырашыў наведаць сваякоў у Беларусі. Неўзабаве пачнецца суд, паведамляе "Наша Ніва".

Артур Мемех каля Галівуда. Фота з яго старонкі Укантакце
Артур Мемех каля Галівуда. Фота з яго старонкі Укантакце

Артуру Мемеху 33 гады. Ён мінчук. У 2013 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі, але ўжо з 3 курса пайшоў працаваць у EPAM.

У EPAM Артур дарос да пасады senior software engineer — гэта нешта кшталту вядучага інжынера ў беларускай сістэме. А ў сакавіку 2020 года, перад самым пачаткам эпідэміі кавіда, ён рэлацыраваўся ў ЗША на тую ж пасаду ў офіс EPAM у горадзе Уіхокен, які знаходзіцца ў штаце Нью-Джэрсі, але вельмі блізка ад Нью-Ёрка.

Артур любіць падарожнічаць і аб’ездзіў шмат гарадоў ЗША.

Апошні раз ён быў анлайн у сацсетках напрыканцы мінулай восені. Падобна, што Мемех вырашыў наведаць Беларусь у канцы 2023 года ці пачатку 2024 года і быў затрыманы.

Артура пачынаюць судзіць 23 верасня 2024 года. Абвінавачваюць у «садзеянні экстрэмісцкай дзейнасці» (ч. 1 і ч. 2 арт. 361−4 КК). Судзіць яго будзе Аляксандр Рудэнка.