У горадзе Глыбокае Віцебскай вобласці затрымалі дванаццаць мясцовых жыхароў за пратэсты супраць сфальсіфікаваных прэзідэнцкіх выбараў 2020 года. Відэа затрыманняў і «пакаяльныя» ролікі з людзьмі апублікаваў тэлеграм-канал ГУБАЗіК.
Сілавікі паказалі відэа затрыманняў у Глыбокім. На адным з ролікаў чацвёра амапаўцаў (у аднаго — пазыўны Сціч на шлеме) уваходзяць у кватэру і прымушаюць легчы на падлогу чалавека з загіпсаванай левай рукой.
У «пакаяльных» відэа некалькіх затрыманых прымусілі сказаць, што ў жніўні 2020 года яны ўдзельнічалі ў пратэстах у Глыбокім.
Сілавікі таксама прыстрашылі, што гэтая катэгорыя людзей, якая «засела нават у дзяржустановах, будзе цалкам выведзеная».
Паводле звестак праваабарончага канала «Віцебская вясна», «хапун» у Глыбокім пачаўся ў канцы мінулага тыдня і доўжыўся некалькі дзён. Усяго былі затрыманыя 12 чалавек, у тым ліку грамадскі актывіст і краязнаўца Павел Лаўрыновіч.
Частку затрыманых адправілі ў Віцебскі следчы ізалятар, ім інкрымінуюць арт. 342 КК пра грубае парушэнне грамадскага парадку.
Нагадаем, нядаўна сілавікі зладзілі аблаву на Гомельшчыне, абгрунтоўваючы гэта тым, што «памежныя тэрыторыі Беларусі з Украінай — зона павышанай небяспекі». Затрыманых абвінавачвалі ў падпісках на «экстрэмісцкія» старонкі ў сацсетках.
Чытайце таксама
Распечатано с портала ZERKALO.IO