У наступным годзе работнікам адной сферы павысяць заробак у сярэднім на 500 рублёў
Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски


/

Зарплата работнікаў архіўных установаў з наступнага года істотна павысіцца, паведаміў дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Алег Воінаў на прэс-канферэнцыі 2 кастрычніка, перадае БЕЛТА.

Изображение носит иллюстративный характер. Фото: shutterstock.com
Выява мае ілюстрацыйны характар. Фота: shutterstock.com

— У 2024 годзе Міністэрствам юстыцыі з мэтай павышэння прэстыжу прафесіі архівіста праведзеная работа па павышэнні ўзроўню заработнай платы архівістаў. Прынятая пастанова Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь ад 7 жніўня 2024 года № 52, якая прадугледжвае, што з 1 студзеня 2025 года заработная плата работнікам архіўных установаў з узроўню 57,8% ад сярэдняй заработнай платы па рэспубліцы будзе павышаная да 80%, — сказаў Алег Воінаў.

Ён удакладніў, што ў грашовым эквіваленце заробак архівістаў павысіцца ў сярэднім на 500 рублёў.

Чытайце таксама