«Беларускі Гаюн»: Раніцай у Калінкавічах выбухнуў «Шахед». Што вядома?
Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски

апублікавана: 
абноўлена: 
/

У Калінкавічах раніцай 3 кастрычніка выбухнуў «Шахед», піша маніторынгавы праект «Беларускі Гаюн».

Изображение: «Беларускі Гаюн»
Прыкладны маршрут «Шахеда» над Беларуссю. Выява: «Беларускі Гаюн»

Паведамляецца, што каля пяці раніцы жыхары Калінкавічаў чулі гучны гук выбуху. Пасля гэтую інфармацыю ўдалося пацвердзіць з некалькіх крыніц. У выніку высветлілася, што выбух над Калінкавічамі быў чуваць каля 04.55.

Роўна за 12 хвілін да гэтага (у 04.43) праект @eRadarrua паведаміў пра заход «Шахеда» ў паветраную прастору Беларусі і яго рух у напрамку Мазыра, на ўсход ад Нароўлі.

Адлегласць ад Нароўлі да Калінкавічаў складае 40 км, якія «Шахед» можа пераадолець усяго за 11 хвілін (сярэдняя хуткасць — 200 км/г). Траекторыя і хуткасць руху «Шахеда» сведчаць, што ў момант выбуху дрон ужо быў над горадам.

«На падставе вышэйсказанага „Беларускі Гаюн“ робіць выснову, што сёння ў 04.55 у Калінкавічах выбухнуў дрон-камікадзэ тыпу „Шахед“. Здэтанаваў ён самастойна ці быў збіты сіламі СПА, невядома», — гаворыцца ў паведамленні.

У сваю чаргу, крыніцы «Флагштока» паведамляюць, што дрон выбухнуў на вуліцы Куйбышава — менавіта яе раніцай перакрывала міліцыя.

«Дакладнае месца падзення лётнага апарата на вуліцы невядомае. Вуліца Куйбышава забудаваная пераважна прыватнымі аднапавярховымі дамамі, таксама там размяшчаюцца некалькі прамысловых і адміністрацыйных тэрыторый і могілкі», — піша выданне.

Увечары ў чатах горада Калінкавічы пачало распаўсюджвацца відэа, знятае камерай вонкавага назірання, з імаверным падзеннем беспілотніка. На запісе чуваць шум бензінавага рухавіка і аглушальная дэтанацыя боепрыпасу.

0:00/ 0:00
В ЭФИРЕКачество360p  СкоростьОбычная  

Афіцыйнай інфармацыі ад Міністэрства абароны ці МНС не было.