Опубликовано 26 сакавiка 2025 у 14.45
Адрес в интернете: https://zerkal0-view.online/news/life/95193.html    

Электрычнасць знікла адразу ў некалькіх раёнах Мінска

Мінчукі паведамляюць пра адсутнасць электрычнасці ў розных раёнах сталіцы, піша дзяржагенцтва «Мінск-Навіны».

Фото использовано в качестве иллюстрации. Фото: Reuters
Фота выкарыстоўваецца ў якасці ілюстрацыі. Фота: Reuters

Праблемы назіраюцца як мінімум у Фрунзенскім, Цэнтральным і Кастрычніцкім раёнах сталіцы. «Смартпрэс» піша, што, акрамя ўсяго, кепска працуе мабільны інтэрнэт.

У сувязі з аварыяй на высакавольтнай лініі РЭС адбыўся перапад напружання. Праз гэта ў некаторых спажыўцоў можа адсутнічаць водазабяспечанне. Прыкладны час ліквідацыі непаладак — да 17.00, удакладніла агенцтва «Мінск-Навіны».

«Сёння ў 13.33 было зафіксаванае парушэнне электразабяспечання спажыўцоў Мінска. Для аператыўнага аднаўлення электразабяспечання філіял „Мінскія кабельныя сеткі“ РУП „Мінскэнерга“ скіраваў чатыры аператыўна-выязныя брыгады. Спецыялісты ажыццяўляюць перазасілкаванне спажыўцоў па рэзервовых сувязях. Станам на 14.30 адсутнасць электразабяспечання можа назірацца пераважна ў Фрунзенскім раёне. Акрамя таго, работнікі філіяла „Мінскія электрычныя сеткі“ праводзяць агляд ліній, каб ацаніць стан інфраструктуры і выявіць магчымыя прычыны перабояў», — расказалі ў «Мінскэнерга».

Як паведамілі ў ДАІ, у сувязі з аварыяй электрасетак магчымыя адключэнні святлафорных аб’ектаў у Фрунзенскім і Цэнтральным раёнах сталіцы.

«Мінсктранс» папярэдзіў, што ў 13.35 праз адсутнасць напружання на вул. Прытыцкага (ад вул. Сердзіча да вул. Лабанка), Цімашэнка, Адзінцова, Якубоўскага, Адоеўскага, Бельскага, Панамарэнкі ў абодвух напрамках спыніліся тралейбусы № 9, 31, 33, 38, 44 і 77. Рух маршрутаў № 33, 38, 77, выбарачна, арганізаваны да ст. м. «Пушкінская». Пазней там дадалі, што з 14.01 праз адсутнасць напружання на ДС «Захад-3» спыніўся электробус № 60.

Максім Іскрын / «Зеркало»


Распечатано с портала ZERKALO.IO