Пасля вяртання з Польшчы затрымалі 64-гадовую беларуску. Яна ў СІЗА
Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски


/

У канцы студзеня сілавікі затрымалі 64-гадовую Жанну Вайніловіч, якая вярнулася на радзіму з Польшчы. Пра гэта паведаміў праваабарончы цэнтр «Вясна».

Жанна Вайнилович. Фото из соцсетей
Жанна Вайніловіч. Фота з сацсетак

Жанчыну затрымалі праз некалькі дзён пасля перасячэння мяжы. Цяпер яна знаходзіцца ў следчым ізалятары, расказалі праваабаронцы.

Жанне Вайніловіч інкрымінуюць артыкул 342 КК (Актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Яе абвінавацілі ва ўдзеле ў паслявыбарчых акцыях пратэсту.

У «Вясне» параілі перад паездкай у Беларусь сур’ёзна ацаніць рызыкі і не забывацца на правілы бяспекі.

Чытайце таксама