Цяпер афіцыйна. Яўген Прыгожын і камандзір ПВК Вагнера Дзмітрый Уткін былі на борце самалёта Еmbraer, які разбіўся
Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски


Заснавальнік ПВК Вагнера Яўген Прыгожын і камандзір наймітаў Дзмітрый Уткін знаходзіліся на борце самалёта Embraer, які разбіўся 23 жніўня. Пра гэта паведамляе Расавіяцыя.

На фото слева направо: Дмитрий Уткин (фото из соцсетей) и Евгений Пригожин (фото Reuters)
На фота злева направа: Дзмітрый Уткін (фота з сацсетак) і Яўген Прыгожын (фота Reuters)

Паводле звестак авіякампаніі, на борце самалёта Embraer-135 (EBM-135BJ) знаходзіліся наступныя пасажыры:

  • Propustin Sergey
  • Makaryan Evgeniy
  • Totmin Aleksandr
  • Chekalov Valeriy
  • Utkin Dmitriy
  • Matuseev Nikolay
  • Prigozhin Evgeniy

Экіпаж:

  • Levshin Aleksei, камандзір;
  • Karimov Rustam, другі пілот;
  • Raspopova Kristina, бортправадніца.

Палёт самалёта Embraer-135 (EBM-135BJ) ажыццяўляўся на падставе дазволу на выкарыстанне паветранай прасторы, выдадзенага ва ўстаноўленым парадку.

У 23.31 агенцтва «Інтэрфакс» паведаміла, што пошукавая аперацыя на месцы крушэння паветранага судна завершаная. Знойдзеныя рэшткі ўсіх дзесяці чалавек, якія знаходзіліся на борце.

Нагадаем, у Цвярской вобласці ўвечары 23 жніўня разбіўся самалёт Embraer Legacy 600. На борце было дзесяць чалавек. Усе яны загінулі. Па гэтым факце Следчы камітэт Расіі распачаў крымінальную справу па арт. 263 КК — «Парушэнне правілаў бяспекі руху і эксплуатацыі паветранага транспарту».

Чытайце таксама