Опубликовано 3 лiстапада 2023 у 14.01
Адрес в интернете: https://zerkal0-view.online/news/world/53139.html    

У ХАМАС заявілі пра гатоўнасць адпусціць ізраільскіх закладнікаў, але з адной умовай

У ХАМАС гатовыя пайсці на «поўны кампраміс» з Ізраілем што да ўгоды па вызваленні ўсіх ізраільскіх закладнікаў, захопленых 7 кастрычніка. Пра гэта ў інтэрв'ю тэлеканалу NBC News заявіў старшы чалец палітбюро ХАМАС Газі Хамад.

Боевики ХАМАС на похоронах двух палестинцев, погибших в ходе рейда израильской армии в деревне Завата 23 октября 2023 года. Фото: Reuters
Баевікі ХАМАС на пахаванні двух палестынцаў, якія загінулі падчас рэйду ізраільскай арміі ў вёсцы Завата 23 кастрычніка 2023 года. Фота: Reuters

Хамад пры гэтым агучыў патрабаванне, якое, як адзначае тэлеканал, ізраільцяне напэўна адхіляць — у руху хочуць, каб Ізраіль вызваліў усіх палестынцаў з ізраільскіх турмаў.

«Мы хочам, каб гэтыя людзі вярнуліся дадому, — сказаў Хамад. — Акрамя таго, мы хочам, каб нашыя зняволеныя зараз жа адправіліся дадому. Таму я думаю, што цяпер мы гатовыя да поўнага кампрамісу, да заключэння пагаднення, каб адпусціць усіх закладнікаў, як вайскоўцаў, так і цывільных асобаў, і да вызвалення ўсіх вязняў з цэнтраў утрымання ў Ізраілі».

Паводле звестак Ізраіля, ХАМАС з 7 кастрычніка ўтрымлівае ў закладніках 242 чалавекі. Чатырох закладнікаў вызвалілі самі чальцы групоўкі, яшчэ аднаго вызвалілі ізраільскія войскі.

«Зеркало»


Распечатано с портала ZERKALO.IO