У пасёлку Усць-Луга (Ленінградская вобласць Расіі) у выніку атакі беспілотнікаў загарэўся хімічны завод. Пра гэта паведаміла расійскае выданне «Фонтанка».

Паводле звестак выдання, два беспілотнікі былі заўважаныя на падлёце да Санкт-Пецярбурга прыкладна ў 1.00 21 студзеня. Але ўжо перад горадам яны рэзка змянілі курс і скіраваліся ў бок порта.
Мэтай беспілотнікаў быў хімічны тэрмінал «Наватэк». У выніку пашкоджанае буйное газасховішча.
Як паведаміў у сваім тэлеграме губернатар Ленінградскай вобласці РФ Аляксандр Драздзенка, персанал тэрмінала эвакуявалі, пацярпелых сярод іх няма. У Кінгісепскім раёне вобласці ўведзены рэжым павышанай гатоўнасці.
Упершыню Ленінградская вобласць трапіла пад удар дронаў у чацвер, 18 студзеня. Цяпер атакі працягнуліся.