Вялікабрытанія назвала імёны турэмшчыкаў, якіх лічыць адказнымі за смерць Аляксея Навальнага ў калоніі
Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски


Вялікабрытанія ўключыла ў санкцыйныя спісы начальніка і намеснікаў расійскай папраўчай калоніі № 3, у якой памёр палітык Аляксей Навальны. Увагу на дакумент звярнулі «Важные истории».

Начальник ИК-3 ЯНАО Вадим Калинин. Фото: «Важные истории»
Начальнік ПК-3 ЯНАА Вадзім Калінін. Фота: «Важные истории»

Гэта начальнік ПК-3 асаблівага рэжыму «Палярны воўк» палкоўнік Вадзім Калінін і яго намеснікі — падпалкоўнікі ФСВП Сяргей Каржоў, Уладзімір Піліпчык, Васіль Выдрын, Аляксандр Абразцоў і Аляксандр Галякоў.

Усе яны ўнесеныя ў санкцыйныя спісы Вялікабрытаніі з такой фармулёўкай: «Нясуць адказнасць за неналежнае абыходжанне са зняволенымі праз свае дзеянні і стварэнне ўмоваў у запалярнай папраўчай калоніі ПК-3. Гэтае неналежнае абыходжанне, у тым ліку незабяспечанне ўмоваў для адпаведнай медыцынскай дапамогі або своечасовага доступу экстранных службаў, імаверна, прывяло да смерці Аляксея Навальнага».

Ім забароняць уезд у Брытанію і замарозяць актывы ў каралеўстве. Зрэшты, турэмшчыкі з Ямала і так не могуць выязджаць у Еўропу і мець там рахункі, бо правы кіраўнічых афіцэраў ФСВП у гэтай сферы абмежаваныя ў сувязі з допускам да дзяржтаямніцы.