WSJ ацаніла страты Украіны і Расіі ў вайне і назвала іх ашаламляльнымі
Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски


Расія і Украіна страцілі ў вайне сумарна мільён чалавек. Пра гэта піша Wall Street Journal і называе страты ашаламляльнымі.

Импровизированный мемориал в память о погибших воинах в центре Киева. Фото: Reuters
Импровизированный мемориал в память о погибших воинах в центре Киева. Фото: Reuters

Выданне адзначае, што вызначыць дакладную колькасць забітых і параненых у канфлікце складана, бо Расія і Украіна не публікуюць гэтых звестак.

Пры гэтым украінскія страты WSJ ацаніла ў 80 тысяч забітых і 400 тысяч параненых, спасылаючыся на канфідэнцыйную інфармацыю «людзей, знаёмых з гэтым пытаннем». Расійскія страты, паводле ацэнкі заходняй выведкі, складаюць амаль 200 тысяч чалавек забітымі і каля 400 тысяч чалавек параненымі.

Wall Street Journal адзначае, што, хоць Расія нясе вялікія страты, для Украіны яны больш адчувальныя, бо краіна мае больш чым у тры разы меншую колькасць насельніцтва. Акрамя таго, частка яе грамадзян апынулася на акупаваных тэрыторыях, яшчэ частка збегла ад вайны ў іншыя краіны. Да канца не вядомыя і ахвяры сярод цывільнага насельніцтва Украіны.

Крэмль жа праводзіць кампанію русіфікацыі акупаваных тэрыторый, уключаючы шырокамаштабны вываз дзяцей і прымус украінцаў на акупаваных тэрыторыях атрымліваць расійскае грамадзянства.

WSJ нагадвае, што, паводле звестак Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, з пачатку вайны ў лютым 2022 года з Украіны збегла больш за шэсць мільёнаў чалавек. Выданне, спасылаючыся на раней не публікаваліся звесткі, піша, што, паводле ацэнкі ўкраінскага ўрада, на кантраляванай Кіевам тэрыторыі цяпер жыве 25−27 мільёнаў чалавек. І таксама прыводзіць звесткі супрацоўніка Інстытута дэмаграфіі ўкраінскай НАН Аляксандра Гладуна, які лічыць, што гэтая лічба крыху вышэйшая — 29 мільёнаў з 42 мільёнаў даваеннага насельніцтва ўсёй Украіны.

Колькасць насельніцтва Украіны можна будзе падлічыць толькі праз пару гадоў пасля заканчэння вайны, калі стане зразумела, колькі людзей вярнулася, сказаў у каментары выданню Гладун.

Вайна разбуральна паўплывала і на ўнутраную дэмаграфію і рынак працы Расіі, піша WSJ. Больш за 600 тысяч расіян пакінулі краіну з пачатку поўнамаштабнага ўварвання — у асноўным гэта маладыя і перспектыўныя спецыялісты, якія змаглі дазволіць сабе пераехаць у іншыя краіны і пачаць новае жыццё.

Вайна таксама скараціла, а ў некаторых выпадках нават павярнула назад паток працоўных — мігрантаў з Сярэдняй Азіі, на якіх традыцыйна разлічвала Расія.

Вялікія страты будуць мець доўгатэрміновыя наступствы для абедзвюх краін, якія да пачатку вайны змагаліся са скарачэннем насельніцтва, звязаным галоўным чынам з эканамічнымі і сацыяльнымі хваляваннямі, піша Wall Street Journal.