Кароль Тайланда Маха Вачыралангкорн 24 верасня падпісаў закон пра роўнасць шлюбаў, зрабіўшы краіну першай у Паўднёва-Усходняй Азіі, якая прызнала такія саюзы. Пра гэта паведамляе BBC.

Раней, у чэрвені, законапраект быў ухвалены Сенатам, але для ўступлення ў сілу патрабавалася ўхвала караля. Цяпер дакумент апублікаваны ў Royal Gazette, закон набудзе моц 22 студзеня 2025 года.
Мясцовыя актывісты назвалі гэта гістарычным крокам і адзначылі, што ён азначае кульмінацыю шматгадовай барацьбы за роўнасць шлюбаў.
У новым законе выкарыстоўваецца гендарна нейтральны тэрмін «індывід» замест «мужа», «жонкі», «мужчыны» і «жанчыны». Ён дае аднаполым парам права на ўсынаўленне і спадчыну.
Тайланд стаў ужо трэцяй азіяцкай краінай, дзе легалізавалі аднаполыя шлюбы. Першай быў Тайвань у 2019-м, прыкладу з яго ўзяў Непал (там першы такі саюз афіцыйна зарэгістравалі ў 2023-м).
Чытайце таксама