Ідэя прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна ператварыць БРІКС у антызаходнюю кааліцыю, якая б пахіснула «сусветны парадак» і гегемонію даляра, не сустрэла энтузіязму ў ключавых краін — чальцоў блока, піша Bloomberg. Увагу на публікацыю звярнула The Moscow Times.

Індыя не хоча дапускаць ператварэння БРІКС у «антыамерыканскую» арганізацыю, дзе дамінавалі б Расія і Кітай, расказалі Bloomberg індыйскія чыноўнікі, знаёмыя з пытаннем.
Менавіта таму, паводле суразмоўцаў агенцтва, Нью-Дэлі выступае супраць далейшага пашырэння БРІКС, куды летась уступілі шэсць новых краін і папрасіліся яшчэ дзясяткі, уключаючы сусветных ізгояў, такіх як М’янма або Афганістан. Пазіцыю Індыі падзяляюць Бразілія і ПАР, расказалі Bloomberg чыноўнікі гэтых краін.
Аб’яднаныя Арабскія Эміраты, якія ўступілі ў БРІКС па выніках саміту-2023, «цалкам адхіляюць» спробы прадставіць сяброўства ў блоку як знак таго, што Глабальны Поўдзень знаходзіцца ў апазіцыі да Захаду, сказала крыніца Bloomberg. У ААЭ вельмі добрыя адносіны з заходнімі краінамі, у тым ліку з ЗША, падкрэсліў іншы чыноўнік краіны.
Чытайце таксама