Трамп перамог на прэзідэнцкіх выбарах. Ён стане 47-м прэзідэнтам ЗША
Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски

апублікавана: 
абноўлена: 
/

Кандыдат ад Рэспубліканскай партыі Дональд Трамп перамог на прэзідэнцкіх выбарах у ЗША. Пра гэта паведамляюць агенцтва Associated Press, тэлеканалы CNN, Fox News і газета The New York Times. Раней палітык заявіў пра сваю перамогу, а шэраг лідараў сусветных дзяржаваў адправіў яму віншаванні.

Камала Харрис и Дональд Трамп. Коллаж: Reuters
Камала Харыс і Дональд Трамп. Калаж: Reuters

Станам на 13.40 паводле мінскага часу, Трамп атрымлівае 277 галасоў выбаршчыкаў пры 270, неабходных для перамогі. У Камалы Харыс — 224 галасы выбаршчыкаў. Такія звесткі прыводзяць Associated Press і The New York Times.

Трамп, выступаючы перад сваімі прыхільнікамі, ужо заявіў, што гэтыя выбары — «цудоўная перамога амерыканскага народа».

— Гэта дазволіць нам зрабіць Амерыку зноў вялікай, — заявіў Трамп.

Паводле яго, для Амерыкі «наступіць залаты век», піша Руская служба Бі-бі-сі.

Падчас выступу Дональд Трамп таксама адзначыў унёсак у ягоную выбарчую кампанію мільярдэра Ілана Маска.

— У нас ёсць новая зорка, зорка нарадзілася. Гэта адзін з найважнейшых людзей для краіны, — заявіў Трамп

З перамогай на выбарах Дональда Трампа ўжо павіншавалі прэм’ер-міністр Ізраіля Біньямін Нетаньяху, прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі, французскі лідар Эманюэль Макрон, генеральны сакратар NATO Марк Рутэ, прэм’ер-міністр Венгрыі Віктар Орбан, канцлер Аўстрыі Карл Нехамер, прэзідэнт Сербіі Аляксандр Вучыч і іншыя сусветныя лідары.

Чытайце таксама