Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда страціў частку пальца, беларускія прапагандысты вырашылі, што гэта «рэха ліхіх бандыцкіх 90-х»
Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски


/

Пасля таго як прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда адмовіўся фатаграфавацца з Аляксандрам Лукашэнкам на сусветным кліматычным саміце ў Баку, беларускія прапагандысты пачалі надаваць яму павышаную ўвагу. У прыватнасці, яны заўважылі, што на адным з пальцаў польскага прэзідэнта не хапае фалангі. Сакратар канцылярыі прэзідэнта Польшчы Войцех Каларскі паведаміў, што гэта вынік няшчаснага выпадку, перадае Onet.

Президент Польши Анджей Дуда с супругой во время визита в Южную Корею в конце октября 2024 года. Фото: канцелярия президента Польши
Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда з жонкай падчас візіту ў Паўднёвую Карэю ў канцы кастрычніка 2024 года. Фота: канцылярыя прэзідэнта Польшчы

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда страціў частку пальца на правай руцэ, расказаў Войцех Коларскі. Удакладняецца, што ён атрымаў траўму падчас хатняй працы — пасля яму спатрэбілася невялікая аперацыя.

«З прэзідэнтам здарылася тое, што, на жаль, можа здарыцца з любым чалавекам», — дадаў сакратар канцылярыі польскага прэзідэнта.

Польскія журналісты заўважылі траўму польскага прэзідэнта ў пачатку кастрычніка.

Напярэдадні, 13 лістапада, адсутную фалангу заўважылі беларускія прапагандысты. Яны паспяшаліся заявіць, што гэта «рэха ліхіх бандыцкіх 90-х».

«Тут падзнялі аднаго нелюбіцеля фоткацца з Бацькам на агульных пратакольных здымках і заўважылі адну далікатную дэталь, якой чамусьці раней не заўважалі. Аказваецца, у Дуды няма фалангі аднаго пальца, прычым таго самага, якім звычайна фак паказваюць. Пагаворваюць, што гэта рэха ліхіх бандыцкіх 90-х. Грошы братве вяртаць не хацеў. Вось і нагадалі пра сябе», — заявілі прапагандысты ў адным з паблікаў.

Нагадаем, на сусветным кліматычным саміце, які прайшоў у Баку, прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда адмовіўся ўдзельнічаць у сумеснай фотаздымцы з Аляксандрам Лукашэнкам.