Турыстка з Мінска атрымала траўму падчас наведвання Свята-Міхайлаўскай царквы ў аграгарадку Ляскавічы Петрыкаўскага раёна, паведаміла прэс-служба Дзяржкамітэта судовых экспертыз.
Інцыдэнт адбыўся 17 лістапада мінулага года. Падчас экскурсіі 54-гадовая жыхарка Мінска сказала, што хоча на свае вочы ўбачыць, як звоняць у званы. Яе праводзілі ў званіцу. У момант звону язык аднаго са званоў адарваўся і трапіў жанчыне ў галаву.
Судова-медыцынская экспертыза заключыла, што мінчанка атрымала лёгкія цялесныя пашкоджанні па прыкмеце кароткачасовага разладу здароўя. Па факце траўмавання жанчыны праводзіцца праверка.