Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Парень приходит в поликлинику за выпиской, а там чуть другой диагноз». Юристы рассказали «Зеркалу» об особенностях весеннего призыва
  2. У Латвіі хочуць часткова закрыць пункт пропуску «Патэрніекі» — «Грыгароўшчына». У чым прычына
  3. Путин заговорил о «Новороссии как неотъемлемой части России» — вот на какие территории он намерен претендовать и после прекращения огня
  4. «Галадала дні тры». Што вядома пра дзяўчыну, якая памерла пасля курэння вейпа
  5. У Дзяржынску 16-гадовая дзяўчына памерла пасля выкарыстання вейпа
  6. Новы прэм'ер заявіў, што бачыць для Беларусі «чорных лебедзяў». Расказваем, якія праблемы ў эканоміцы могуць «ірвануць»
  7. Появилось расследование о еще одной резиденции Лукашенко. Рассказываем интересные факты
  8. Рэкорд па даляры, якога ніхто не чакаў: прагноз па валютах
  9. Барацьба міліцыі з «утрыманцамі», відаць, выходзіць на новы ўзровень: тым, хто не прыйдзе ў «дармаедскую» камісію, пагражаюць штрафам ці арыштам
  10. Пайшоў з жыцця 32-гадовы Максім Чарняўскі — заснавальнік суполкі «Надакучыў нам гэты Лукашэнка» пачатку 2010-х
  11. Турчын: Эканоміка Беларусі мусіць быць гатовая да «чорных лебедзяў»
  12. Усё сумна. Атрымалі свежую непублічную статыстыку Мінздароўя пра нараджальнасць беларусаў
  13. У Беларусі затрымалі расійскага коміка Астаніна, на якога данеслі за жарт
  14. Зеленский сменил начальника Генштаба ВСУ
  15. «Вядзецца актыўная падрыхтоўка». Даведаліся, калі суседнія краіны ЕС плануюць пускаць беларусаў па новых правілах
Читать по-русски


/

У Беларусі ўсё яшчэ не публікуюць звестак пра колькасць нараджэнняў і смерцяў, гэта перасталі рабіць яшчэ ў 2020 годзе. «Люстэрка» з дапамогай BELPOL атрымала свежыя непублічныя звесткі Мінздароўя, якія паказваюць сітуацыю з нараджальнасцю ў краіне.

Изображение носит иллюстративный характер. Фото: Reuters
Выява мае ілюстрацыйны характар. Фота: Reuters

З непублічнага дакумента Мінздароўя вынікае, што нараджальнасць у Беларусі працягвае падзенне, якое пачалося яшчэ некалькі гадоў таму. У 2023 годзе ў краіне нарадзілася 64 605 дзяцей, а ў 2024-м — толькі 58 993 (то-бок на 8,7% менш).

З улікам гэтых звестак дынаміка колькасці народжаных дзяцей у Беларусі выглядае так.

Колькасць нараджэнняў (2012−2024)

А ў шырэйшай перспектыве — так.

Колькасць нараджэнняў (1990−2024)

Новыя лічбы — чарговы антырэкорд. Колькасць народжаных дзяцей у Беларусі зноў стала самай нізкай за ўсю гісторыю статыстычнай справаздачнасці ў Беларусі — з 1950 года.

Колькасць нараджэнняў (1950−2024)

— Зніжэнне нараджальнасці можа сведчыць пра доўгатэрміновыя дэмаграфічныя і сацыяльна-эканамічныя тэндэнцыі, уключаючы змяненне структуры насельніцтва, узровень дабрабыту і сацыяльныя прыярытэты, — гаворыцца ў дакуменце Мінздароўя.

Што здарылася з афіцыйнай статыстыкай?

Нагадаем, інфармацыю пра нараджальнасць і смяротнасць Белстат апошні раз абнаўляў у траўні 2020 года. З таго часу арганізацыя перастала публікаваць гэтыя звесткі (і не толькі іх).

Апошні «Дэмаграфічны штогоднік» ведамства выпусціла па выніках 2019 года. Пасля гэтага Белстат спраўна абнаўляў інфармацыю пра насельніцтва Беларусі ў цэлым, выпускаў штогадовыя зборнікі з мноствам паказчыкаў. Але колькасці народжаных і памерлых там не агучвалі, як і паказчыкаў міграцыі.

Журналіст «Люстэрка» ў студзені 2022 года як грамадзянін звяртаўся ў статыстычнае ведамства з пытаннем пра звесткі па нараджальнасці і смяротнасці за 2020 год. Нам тады адказалі, што гэтыя звесткі «ў працэсе распрацоўкі». Акрамя таго, падкрэслілі, што ў сваёй працы арганізацыя «кіруецца прынцыпам прафесійнай незалежнасці, самастойна прымае рашэнні што да вызначэння тэрмінаў выпуску і зместу афіцыйнай статыстычнай інфармацыі».

Са статыстыкі ААН у сярэдзіне 2020-га стала вядома, што смяротнасць па выніках першага паўгоддзя пабіла пяцігадовы рэкорд — 66,9 тысячы памерлых, у той час як цягам чатырох гадоў да гэтага паказчык не перавышаў 62,5 тысячы смерцяў. З тых самых звестак вынікала, што ў чэрвені 2020-га колькасць смерцяў на 3753 выпадкі перавысіла паказчык за той жа месяц 2019 года. Пасля таго як беларускія медыя звярнулі ўвагу на гэтую статыстыку, у базе дадзеных ААН паказчыкі па нашай краіне таксама перасталі абнаўляцца.

Чытайце таксама