Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Чыноўнікаў папярэджвалі, што будуць праблемы з папулярным таварам. Яны адмаўлялі, прапаганда — злараднічала. Здаецца, асцярогі спраўдзіліся
  2. Картину с изображением Лукашенко в детстве продали на одном из самых известных аукционов. Что?!
  3. «Сдать почти 20% своей территории и миллионы людей». Китай помогает Кремлю распространять его требования, касающиеся Украины
  4. Дэмаркацыйная лінія і 40 тысяч замежных вайскоўцаў: сталі вядомыя падрабязнасці плана гарантый для Украіны пасля спынення агню
  5. «Я не веру ў кампліменты». Інтэрв'ю «Люстэрка» з галоўным трэнерам футбольнай зборнай Беларусі
  6. Беларуску уволили из «Беларусбанка» после проверки на полиграфе по «политическим» вопросам. Узнали, что спрашивали
  7. В темные времена сложно верить в хорошее, но оно случается. Причем нередко — собрали доказательства
  8. BELPOL расказаў пра змест сакрэтнай дамовы паміж Беларуссю і Расіяй
  9. «Приехал с цветами и сказал: „Где у вас тут ЗАГС?“» Поговорили с известной спортсменкой и женой командира полка Калиновского
  10. «Люстэрка» выбрала людзей 2024 года — гэта каманда BYSOL. Тлумачым, чаму зрабілі менавіта такі выбар
  11. В Витебске горел торговый центр. 12 человек — в больнице, из них двое — в реанимации
  12. В Минске появилась хоккейная команда, где большинство игроков — бывшие охранники Лукашенко. Узнали, где они работают
  13. С 1 января 2025 года выгуливать животных можно будет только с пакетиками
Читать по-русски


Расійскую ракету на кавярню ў вёсцы Граза Харкаўскай вобласці навялі два

мясцовыя жыхары — 30-гадовы Уладзімір Мамон і яго малодшы брат, 23-гадовы Дзмітрый Мамон. Пра гэта паведамляе Служба бяспекі Украіны.

Тела погибших в селе Гроза Харьковской области, Украина, 5 октября 2023 года.Фото: Reuters
Целы загінулых у вёсцы Граза Харкаўскай вобласці, Украіна, 5 кастрычніка 2023 года. Фота: Reuters

Паводле звестак спецслужбы, браты Мамоны падчас акупацыі рэгіёна перайшлі на бок Расіі і пачалі служыць у паліцыі: адзін з іх быў «кіроўцам канвойнай групы», другі — «інспектарам дарожна-патрульнай службы».

— Напярэдадні вызвалення рэгіёна яны збеглі ў Расію, дзе працягнулі працаваць на карысць краіны-агрэсара.

Як заявілі ў СБУ, браты дыстанцыйна пачалі фармаваць уласную сетку інфарматараў на падкантрольнай Украіне тэрыторыі і пад выглядам сяброўскіх размоваў і перапісак выпытвалі ў людзей цікавую для іх інфармацыю.

Фрагменты переписки братьев Мамон с односельчанами. Скриншоты СБУ
Фрагменты перапіскі братоў Мамонаў з аднавяскоўцамі. Скрыншоты СБУ

Даведаўшыся пра тое, што 5 кастрычніка ў мясцовай кавярні будуць праходзіць памінкі па загінулым украінскім вайскоўцу, Уладзімір Мамон перадаў гэтыя звесткі расійскаму боку, сцвярджаюць у СБУ.

Фрагменты переписки братьев Мамон с односельчанами. Скриншоты СБУ
Фрагменты перапіскі братоў Мамонаў з аднавяскоўцамі. Скрыншоты СБУ

Нагадаем, удзень 5 кастрычніка расійская армія ўдарыла па краме і кавярні ракетай «Іскандэр М». У выніку нападу загінулі 55 чалавек, у тым ліку дзіця. Колькасць ахвяр можа ўзрасці, бо зніклымі без вестак лічацца тры чалавекі.

Пастаянны прадстаўнік Расіі пры ААН Васіль Небянзя, выступаючы на паседжанні Савета Бяспекі ААН па Украіне, заявіў, што ў вёсцы ў момант атакі праходзіла «пахаванне аднаго з высокапастаўленых украінскіх нацыяналістаў», у якім удзельнічала «мноства яго змоўшчыкаў-неанацыстаў».

Чытайце таксама