Прыпыніла працу найбуйнейшая ў Брэсцкай вобласці школа замежных моваў
Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски


У Брэсце прыпыніла працу школа замежных моваў «АКЦ Мост». Пра гэта «Позірку» стала вядома з крыніц, знаёмых з сітуацыяй.

Здание, где расположен офис "АКЦ Мост"
Будынак, дзе размешчаны офіс «АКЦ Мост»

Студэнтам курсаў і іх бацькам пра адмену заняткаў і прыпыненне дзейнасці школы паведамілі ў групавых чатах. Прычыны не патлумачылі.

Паводле інфармацыі «Позірка», 13 лістапада офіс «АКЦ Мост» апячаталі. Ні на сайце, ні ў сацыяльных сетках установы няма інфармацыі пра спыненне працы.

«АКЦ Мост» быў зарэгістраваны ў 2006 годзе. На сайце школы адзначаецца, што яна стала «першым у рэгіёне камерцыйным цэнтрам прафесійнага навучання польскай мове». Акрамя польскай у школе вучаць англійскай мове, псіхалогіі, рыхтуюць да ЦТ і паступлення ва ўніверсітэты. Навучанне ў школе прайшло больш за 18 тысяч чалавек, адзначаецца, што ўстанова — «найбуйнейшы цэнтр вывучэння замежнай мовы ў Брэсце і Брэсцкай вобласці». Беларускія ўлады пасля 2020 года пачалі масава закрываць прыватныя дзіцячыя садкі, школы і ўніверсітэты. Асобным рэпрэсіям падвергліся моўныя школы, у прыватнасці тыя, дзе можна было вывучыць польскую мову.

Нагадаем, 22 кастрычніка гэтага года з запісу ў базе Адзінага дзяржаўнага рэгістра юрыдычных асобаў і індывідуальных прадпрымальнікаў (АГР) стала вядома, што ў працэсе ліквідацыі знаходзіцца прыватная школа замежных моваў Streamline Language School.

Медыяпраект «Альянс расследавальнікаў Беларусі» сцвярджае, што прычынай ліквідацыі стала праверка, праведзеная ў арганізацыі супрацоўнікамі Дэпартамента фінансавых расследаванняў дзяржкантролю (ДФР).