На ААТ «Брэсцкі мясакамбінат» 18 сакавіка адбылася «разгерметызацыя тэхналагічнага трубаправода з аміякам». Пра гэта паведаміў неафіцыйны тэлеграм-канал Брэсцкага аблвыканкама са спасылкай на МНС.
На месцы здарэння працуюць экстранныя службы.
Раней тэлеграм-канал BrestCity пісаў, што ўвечары панядзелка некаторыя жыхары горада скардзіліся на «аміячны пах».