Экстрэмальная забава на плавальным крузе скончылася траўмамі для жыхара сталіцы. Пра гэта паведамляе прэс-служба Следчага камітэта.

Здарэнне адбылося на рацэ Прыпяць у Столінскім раёне 6 ліпеня.
50-гадовы жыхар Мінскага раёна кіраваў катарам, да якога тросам быў прымацаваны плавальны круг, на ім знаходзіўся 48-гадовы мужчына. Падчас аднаго з віражоў надзіманы круг перакуліўся, жыхар Мінска атрымаў цяжкія траўмы.
«Папярэдне высветлілі, што мужчына не мае права кіравання маторным маламерным суднам, а катар не прайшоў дзяржаўнай рэгістрацыі, класіфікацыі і тэхнічнага агляду», — расказалі ў СК.

У дачыненні да жыхара Мінскага раёна распачалі крымінальную справу па ч. 2 арт. 316 (Парушэнне правілаў бяспекі руху або эксплуатацыі маламерных суднаў, што прывяло па неасцярожнасці да нанясення цяжкага цялеснага пашкоджання) КК Беларусі. Яму пагражае да пяці гадоў пазбаўлення волі.