«Пакуль небяспечна». Бан хакейнай зборнай Беларусі падоўжаны — яна не зможа пазмагацца і за пуцёўку на наступную Алімпіяду
Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски


Міжнародная федэрацыя хакея (IIHF) падоўжыла адхіленне нацыянальнай зборнай Беларусі ад спаборніцтваў пад сваёй эгідай, паведамляе афіцыйны сайт арганізацыі.

Фото использовано в качестве иллюстрации. Фото: pixabay.com
Выява выкарыстаная ў якасці ілюстрацыі. Фота: pixabay.com

«Рада IIHF разгледзела надзённыя рызыкі бяспекі, звязаныя з рэінтэграцыяй нацыянальных зборных і клубаў з Расіі і Беларусі ў спаборніцтвы IIHF. На аснове ўважлівага аналізу Рада IIHF прыйшла да высновы, што вяртанне каманд з Расіі і Беларусі ў спаборніцтвы IIHF пакуль небяспечнае», — сказана ў прэс-рэлізе.

Бан распаўсюджваецца на ўвесь наступны спаборніцкі сезон — у тым ліку Чэмпіянат свету 2025 года. Такім чынам, з пачатку вайны ва Украіне нацыянальная зборная Беларусі прапусціць ужо чацвёрты ЧС запар.

Таксама нашая каманда не згуляе ў алімпійскай кваліфікацыі ў жніўні 2024 года і прапусціць Гульні-2026. Нагадаем, апошні раз зборная Беларусі ўдзельнічала ў Алімпіядзе ў 2010 годзе.