Беларуская плыўчыха ў інтэрв'ю «Смартпрэсс» прызналася, што не выключала магчымасць атрымання адукацыі ў Штатах, але вырашыла застацца ў Беларусі.

Да свайго 21 года плыўчыха паспела дастаткова пабываць за мяжой, але з мноства пунктаў на планеце вылучае менавіта ЗША.
— Мне спадабалася тамтэйшая свабода. Людзям усё роўна, як ты выглядаеш і што робіш. Хоць у цэлым я даволі спакойны і няўражлівы чалавек, якога складана чымсьці моцна зацікавіць, — прызналася Анастасія.
Яна таксама адзначыла, што ЗША — лідар у плаванні.
— Там глыбокія веды, найбуйнейшыя трэнеры, узровень прафесіяналізму. Хоць я не стала б прыніжаць нашых спецыялістаў. Не лічу, што нашыя ў чымсьці моцна саступаюць. Проста там іншыя методыкі. Параўноўваць нашыя з амерыканскімі — усё роўна што апельсін з яблыкам, папросту напрамкі розныя, — паразважала Анастасія.
У інтэрв'ю спартоўка прызналася, што разглядала варыянт пераезду ў ЗША.
— Але магчымасці вучыцца там бясплатна ў мяне, на жаль, няма. Паколькі я ўдзельнічала ў так званай прафесійнай лізе, неабходна плаціць. А адукацыя ў Штатах каштуе велізарных грошай. У маім выпадку — 70 тысяч даляраў, — заявіла Шкурдай.
Чытайце таксама