Экс-футбаліст зборнай Італіі падвергнуўся рабаванню ў сваім доме ў Альтавіла-Вісэнціна (правінцыя Вічэнца), піша Corriere del Veneto.

Увечары 20 чэрвеня 57-гадовы Баджа разам з сям’ёй глядзеў матч чэмпіянату Еўропы паміж зборнымі Іспаніі і Італіі. У гэты час на яго вілу ўварвалася банда не менш чым з пяці ўзброеных чалавек.
Раберта паспрабаваў аказаць супраціў, але адзін са злачынцаў ударыў экс-гульца зборнай Італіі ручкай пісталета па лбе, нанёсшы рану. Потым Баджа, яго жонку і траіх дзяцей замкнулі ў пакоі прыкладна на 40 хвілін.
Калі Раберта зразумеў, што рабаўнікі сышлі, ён выбіў дзверы і выклікаў карабінераў. Яго даставілі ў аддзяленне неадкладнай дапамогі, дзе наклалі некалькі швоў. Ніхто з сям'і Баджа не пацярпеў, адкараскаўшыся спалохам.
Рабаўнікі скралі грошы, гадзіннікі і каштоўнасці. Суму шкоды пакуль цяжка ацаніць. Паліцыя пачала пошук злачынцаў.
Знакаміты футбаліст за сваю кар’еру гуляў за «Вічэнцу», «Фіярэнціну», «Ювентус», «Мілан», «Балонню», «Інтэр» і «Брэшыа». Баджа — двухразовы чэмпіён Італіі і пераможца Кубка УЕФА. За зборную правёў 56 матчаў і забіў 27 галоў. Раберта стаў уладальнікам «Залатога мяча» ў 1993 годзе, ён срэбны прызёр чэмпіянату свету 1994 года і бронзавы — ЧС-1990.
Чытайце таксама