Лукашэнка прызначыў Караева кіраваць Гродзеншчынай
Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски

апублікавана: 
абноўлена: 
/

Аляксандр Лукашэнка прызначыў Юрыя Караева старшынёй Гродзенскага аблвыканкама, паведаміла прэс-служба палітыка.

Юрий Караев (справа) с председателем Гродненского облисполкома Владимиром Караником на Дне Независимости в Гродно 3 июля 2022 года. Медаль «За ратную доблесть» на его кителе — крайняя справа в нижнем ряду. Фото: «Беларусь сегодня»
Юрый Караеў (справа) са старшынёй Гродзенскага аблвыканкама Уладзімірам Каранікам на Дні незалежнасці ў Гродне 3 ліпеня 2022 года. Фота: «СБ. Беларусь сегодня»

«З шэрагу кандыдатур, якія прапаноўваліся, я прыняў рашэнне прызначыць губернатарам вас», — сказаў Лукашэнка Караеву.

Нагадаем, у пачатку сакавіка Лукашэнка акурат прапаноўваў перадаць пасаду Караеву — калі палітык прызначыў Уладзіміра Караніка віцэ-прэм'ерам з пасады кіраўніка Гродзеншчыны. З таго часу Караеў быў выканаўцам абавязкаў старшыні аблвыканкама.

Юрый Караеў родам з Паўночнай Асеціі, яму 58 гадоў. З 1987 года служыў ва ўнутраных войсках, у 2012−2019 гадах быў камандуючым унутранымі войскамі МУС Беларусі, з 11 чэрвеня 2019 да 29 кастрычніка 2020 года — кіраўніком МУС, пасля прызначаны памочнікам Лукашэнкі — інспектарам па Гродзенскай вобласці.