Хлопец з Гомеля выдаліў акаўнт амаль тры гады таму. Але яго вылічылі і затрымалі — вось як гэта адбылося
Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски


"Наша Ніва"

Хлопец з Гомеля выдаліў акаўнт амаль тры гады таму. Але яго вылічылі і затрымалі. «Наша Ніва» распавяла, як гэта адбылося.

Затрыманый Павел Саўцін. Калаж: "Наша Ніва"
Затрыманый Павел Саўцін. Калаж: «Наша Ніва»

Затрыманы — 31-гадовы гамяльчук Павел Сауцін.

Захапляўся ён камп’ютарнымі гульнямі і шмат гуляў. Таксама пісаў каментары на розных форумах пра гульні.

У 2020-м хлопец падтрымаў рух за свабодныя выбары. Таксама ён пакінуў пару дзясяткаў каментароў у розных тэлеграм-чатах. А на самым пачатку 2021-га — выдаліў свой тэлеграм. Каля тыдня таму яго затрымалі.

Як яго маглі адшукаць? Па нікнэйме ў тэлеграме, які захоўваецца ў базах МУС нават пасля выдалення акаўнта. Павел меў такі ж нікнэйм ва ўсіх сацсетках.

Гісторыя нікнэймаў мужчыны — да 21 лютага 2021-га акаўнт быў выдалены. Скрыншот: "Наша Ніва"
Гісторыя нікнэймаў мужчыны — да 21 лютага 2021-га акаўнт быў выдалены. Скрыншот: «Наша Ніва»

Гэты нікнэйм выглядае як унікальны, то-бок такі, якім карыстаецца ўсяго адзін чалавек. І хоць Павел нідзе не публікаваў свае фота публічна, калі проста яго «пагугліць», то можна знайсці дастаткова інфармацыі пра яго — імя і прозвішча (па e-mail, узятым са злітый базы), дату нараджэння (з акаўнта «Кінапоіска») і нават адрас жыхарства. Да таго ж, новы акаўнт ён назваў візуальна падобным імем карыстальніка. Гэтых звестак больш чым дастаткова, каб адшукаць канкрэтнага чалавека.

Скрыншоты з акаўнтаў і інфармацыі са злітых базаў пра Паўла Сауціна. Скрыншот: "Наша Ніва"
Скрыншоты з акаўнтаў і інфармацыі са злітых базаў пра Паўла Сауціна. Скрыншот: «Наша Ніва»

Вядома, што 19 верасня над ім адбыўся суд па адміністрацыйнай справе за «распаўсюд экстрэмізму» — часам па адміністраціўках судзяць спачатку тых, пад каго яшчэ не гатовая «крыміналка». ГУБАЗіК сцвярджае, што крымінальную справу супраць яго ўсё ж завядуць, а хлопец «паедзе» ў СІЗА.

Каб абараніцца, Павел мог бы паспрабаваць выдаліць ці пераназваць усе свае старыя акаўнты іншым нікнэймам, а новы называць словам, зусім не звязаным з ім.