Польскія візавыя цэнтры ў Беларусі перасталі прымаць заявы праз кур’ера, паведамляе сайт VFS Global.

«Прыём візавых заяваў з дапамогай кур’ерскай падачы дакументаў спынены. Усім заяўнікам, за выключэннем няпоўнагадовых дзяцей, неабходна падаваць візавыя заявы ў візавых цэнтрах Польшчы асабіста», — гаворыцца ў паведамленні.
Зяненні набылі моц 1 верасня.
Нагадаем, раней у польскіх візавых цэнтрах увялі асобную рэгістрацыю для людзей старэйшых за 60 гадоў, якія ездзяць у Польшчу да дзяцей і ўнукаў. А ўладальнікі карт паляка ва ўзросце ад 60 гадоў і старэйшыя могуць падаваць дакументы на нацыянальныя візы без папярэдняй рэгістрацыі.
Акрамя таго, з канца чэрвеня памяняліся правілы падачы дакументаў у польскіх ВЦ у Гродне і Лідзе — гэта могуць рабіць толькі тыя беларусы, у якіх ёсць рэгістрацыя па месцы жыхарства ў Гродне і Гродзенскай вобласці.
З іншых змяненняў за апошнія месяцы — польскія візавыя цэнтры ў Мінску, Гомелі і Магілёве дадалі ў сістэму рэгістрацыі на падачу дакументаў новую катэгорыю — школьнікі і студэнты, якія вучацца ў Польшчы.